7 траўня 2024, aўторак, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Хадасевіч: Румас трымае людзей за ідыётаў

15
Мікалай Хадасевіч: Румас трымае людзей за ідыётаў

Вядучы праграмы «Время футбола» выказаў сваё меркаванне адносна запаўняльнасці трыбун школьнікамі на таварыскім матчы Беларусь - Кыргызстан.

- Ці ўхваляеце вы рашэнне АБФФ адміністрацыйным метадам запоўніць стадыён у Барысаве на матч супраць Кыргызстана? Або вынікі каманды і гульня не дазваляе іншым спосабам заганяць людзей на стадыён?

- Метады могуць быць рознымі. Дзеці на трыбунах замест урокаў - не самая страшная з'ява. На зборную рэальна не ідзе народ. Гэта вялікая праблема. Але каментар Сяргея Румаса - за гранню майго разумення. Я чытаю і ўяўляю, што бос АБФФ трымае людзей за ідыётаў. Можна любое абсурднае рашэнне падаць пісьменна. Чаму гэта не робяць у нашым футболе - ніяк не зразумею. Такія выказванні наадварот адштурхваюць і выклікаюць унутраны пратэст, - напісаў Хадасевіч у сваёй канферэнцыі на Goals.by.

Нагадаем, барысаўскія школы абавязалі прадаставіць на матч Беларусь - Кыргызстан не менш за сто чалавек. Старшыня АБФФ Сяргей Румас заявіў, што «не верыць, што школьнікаў прымушалі ісці на футбол, і калі б ім не спадабалася - даўно б сышлі».

Фота: Goals.by

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках