8 траўня 2024, Серада, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На музыкаў Bloodhound Gang завялі крымінальную справу

6
На музыкаў Bloodhound Gang завялі крымінальную справу

Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў амерыканскага гурта Bloodhound Gang.

Як паведамляецца на сайце СК, музыкам ставяць у віну злачынства, прадугледжанае пунктам «в» часткі 2 артыкула 282 КК РФ ( Узбуджэнне нянавісці альбо варожасці, а роўна зневажэнне чалавечай годнасці, здзейсненае арганізаванай групай), піша Lenta.ru.

Справа ўзбуджаная супраць вакаліста Джэймса Моера Фрэнкса, ён жа Джымі Поп, басіста Джарэда Віктора Хенегана, ён жа Джарэд Хаселхоф, а таксама іншых неўстаноўленых асоб . У СК мяркуюць, што музыкі падчас украінскага турнэ ў ліпені 2013 года «ўступілі ў злачынную змову на здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на прыніжэнне чалавечай годнасці грамадзян Расейскай Федэрацыі па прыкметах нацыянальнасці, і з гэтай мэтай аб'ядналіся ў арганізаваную групу». 2 частка артыкула 282 прадугледжвае пазбаўленне волі да пяці гадоў.

У прыватнасці, следства звярнула ўвагу на два інцыдэнты. 30 ліпеня на канцэрце ў кіеўскім клубе «Зялёны тэатр» Джымі Поп выкрыкваў са сцэны абразы на англійскай мове ў адрас Расейскай Федэрацыі, а іншыя музыкі «падтрымлівалі яго супрацьпраўныя дзеянні ». 31 ліпеня Джарэд Хаселхоф у адэскім клубе «Ібіца», «працягваючы рэалізоўваць свой злачынны намер», ажыццявіў непрыстойныя дзеянні са сцягам РФ. У СК адзначылі, што цяпер следства вырашае пытанне аб арганізацыі вышуку падазраваных.

Раней у сувязі з інцыдэнтам на адэскім канцэрце, дзе Хаселхоф засунуў расейскі сцяг да сабе ў штаны і правалок яго паміж ног, ужо была ўзбуджаная крымінальная справа. Тады выкарыстоўваўся артыкул 329 КК, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе года пазбаўлення волі за здзек над расейскім сцягам. Здарэнне ў Адэсе атрымала вялікі рэзананс і прывяло да адмены выступлення Bloodhound Gang на фестывалі Kubana у Краснадарскім краі. Расследаваць дзеянні гурта пачалі і на Украіне: як высветлілася, на канцэрце ў Кіеве Хаселхоф здзекаваўся з жоўта-блакітнага сцяга.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках