8 траўня 2024, Серада, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа аб збіцці лекара-сірыйца перададзеная ў пракуратуру

12
Справа аб збіцці лекара-сірыйца перададзеная ў пракуратуру

Справа аб збіцці лекара з Сірыі ў электрычцы Орша-Менск перададзеная пракурору Беларускай транспартнай пракуратуры для накіравання ў суд.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў.

«3 верасня завершанае расследаванне аб збіцці лекара з Сірыі ў электрычцы. Гэта справа перададзеная пракурору Беларускай транспартнай пракуратуры для накіравання ў суд. Абвінавачванне ў дачыненні да затрыманага застаецца ранейшым - частка 1 артыкула 139 «Хуліганства, якое суправаджаецца грубым парушэннем грамадскага парадку і прымяненнем гвалту да пацярпелага». Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле - пазбаўленне волі да двух гадоў», - адзначыў прадстаўнік СК.

Нагадаем, 6 ліпеня ў электрычцы Орша-Менск у раёне ст. Слабада-Сцяпянка малады чалавек з шумнай кампаніі збіў сірыйца, які, як высветлілася пазней, з'яўляецца клінічным ардынатарам адной з бальніц Менска. Следствам ужо ўстаноўлена, што зроблена гэта было беспадстаўна з хуліганскіх памкненняў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках