13 траўня 2024, панядзелак, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці перасядзе Лукашэнка з «Майбаха» на Geely?

101
Ці перасядзе Лукашэнка з «Майбаха» на Geely?

Чаму б беларускаму дыктатару самому не ездзіць на беларуска-кітайскіх «цуда-машынах».

Рэалізацыя інвестпраекта па вытворчасці ў Барысаўскім раёне легкавых аўтамабіляў абмяркоўвалася 14 студзеня на працоўнай сустрэчы Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і старшынёй Менаблвыканкама Сямёнам Шапірам, перадае «Радыё Свабода».

Пры тым, што стаўленне патэнцыйных спажыўцоў да кітайскіх аўто насцярожанае, Лукашэнка перакананы: гэта як раз тое, што трэба беларускаму народу. Пры гэтым вытворчасць у Беларусі «айчыннага легкавога аўтамабіля» ён паставіў у адзін шэраг з будаўніцтвам АЭС і рэалізацыяй праектаў у космасе:

«Тое, аб чым марылі многія беларусы і, перш за ўсё, я - ажыццявілася. Беларускі аўтамабіль мы зрабілі разам з нашымі кітайскімі сябрамі і, па маіх дадзеных, прыкладна 2,5 тысячы прадалі ў мінулым годзе. Попыт на падобны тып аўто ёсць не толькі ў Беларусі, але і за межамі нашай краіны».

Зрэшты, як прызналі на прадпрыемстве, за год удалося прадаць крыху больш за 1,5 тысячы «цуда-машын». Прычым, абсалютная большасць з'ехала ў Казахстан. Астатнія ў чаканні абяцанага ажыятажу стаяць на складзе.

Як кажуць эксперты, калі затаваранасць вытворчасці назіраецца яшчэ на этапе «адвёрткавай зборкі», то чаго чакаць пры выхадзе на праектныя магутнасці? Па словах кіраўніка ўрада Міхаіла Мясніковіча, пасля выхаду на закладзеную колькасць 10 тысяч аўтамабіляў штогод праз некалькі гадоў прадугледжваецца шматразовы рост да 120 тысяч аўтамабіляў у год.

З вуснаў Лукашэнкі не прагучала, ці збіраецца ён перасесці сам і перасадзіць на «добрыя беларускія машыны» сваіх падначаленых. Аднак, гледзячы па чыноўнікаў, у Geely яны сядуць толькі па прымусе.

Як лічыць аўтамабільны эксперт Алег Маркевіч, не захочуць ў масавым парадку мяняць узроставыя іншамаркі на новых «кітайцаў» і шараговыя грамадзяне. Кошт мадэлі ў стандартнай камплектацыі стартуе ад 15 тысяч даляраў. За такія грошы яшчэ можна купіць трохгадовы экземпляр ад сусветна вядомых і правераных вытворцаў:

«Беларусь не мае свайго аўтапрама, гэта ўсё бурныя фантазіі нашых уладароў. Ні я, ні многія іншыя беларусы, мы не лічым, што іранскія «Саманды» або кітайскія «Джылі» могуць дасягнуць узроўню якасных еўрапейскіх, амерыканскіх ці японскіх аўтамабіляў. Адзіным выхадам з усяго гэтага аўтамабільнага тупіка магло стаць тое, каб беларус купляў машыну з малой растаможкай і на працягу 3-4 гадоў, калі ўладам так ужо хочацца пазбегнуць спекуляцый, не мог яго прадаць. Вось у такім выпадку была б сапраўдная аддушына для сярэднестатыстычнага рабацягі-беларуса. А так абклалі па ўсіх франтах і цяпер вешаюць локшыну пра нейкія добрыя кітайскія аўтамабілі. Брэд».

Пасля далучэння да Мытнага саюзу Беларусь уніфікавала мытныя пошліны з расейскімі, у выніку чаго ў шэрагу выпадкаў пошліна стала перавышаць кошт уласна аўтамабіля. Цяпер беларусам прапануюць перасесці на бязпошлінны айчынны аўтамабіль - праўда, для «раўнавагі» абкладзены ўтылізацыйным зборам і транспартным падаткам.

Нагадаем, што расейскі алігарх падарыў беларускаму дыктатару «Майбах». Пра гэта Лукашэнка распавёў падчас сваёй прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў у 2012 годзе.

Адзначым, што кошты на аўтамабілі «Майбах» 2007-2010 гадоў выпуску вар'іруюцца ад 600000 да 1400000 даляраў ЗША.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках