17 траўня 2024, Пятніца, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх кіёсках з'явіліся электронныя праязныя

34
У менскіх кіёсках з'явіліся электронныя праязныя

У продаж паступілі пластыкавыя карткі, якімі пакуль што можна аплаціць толькі паездку ў сталічных трамваях.

Папяровыя жа праязныя не сталі друкаваць.

Гаворка ідзе пра карткі, якія дзейнічаюць на працягу месяца. 20 студзеня можна будзе купіць праязныя на першую палову лютага. У агенцтве «Менсктранс» паведамілі, што развезлі новыя праязныя па ўсіх кіёсках сваёй сеткі, аднак у некаторых кропках, як мы самі пераканаліся, сёння ў першай палове дня картак не было.

У «Менсктрансе» звярнулі ўвагу: карткі прадаюцца толькі ў спецыялізаваных кіёсках, усяго іх у горадзе 139. У сетцы «Белсаюздруку» і касах метро картак пакуль няма. Праязны каштуе 135 тысяч плюс закладны кошт самога «пластыка» - 12 тысяч. Потым дастаткова будзе папаўняць баланс у кіёску з дапамогай спецыяльных тэрміналаў, піша onliner.by.

Картку трэба прыкласці да валідатара пры ўваходзе і такім чынам аплаціць праезд. Калі не «аўтарызавацца», лічыцца, што пасажыр едзе «зайцам».

Пасажырам пры ўваходзе ў трамвай, як і ў метро, трэба будзе прыкласці электронны праязны да валідатара ці ж «прабіць» талончык з дапамогай электроннага кампосцера. Мяркуецца, што да пачатку чэмпіянату свету па хакеі ўвесь грамадскі транспарт сталіцы пяройдзе на такую сістэму. Гэта адкрывае вялікія магчымасці, напрыклад, для гнуткай аплаты праезду - электронны праязны можа змяшчаць да шасці розных тарыфных планаў (па колькасці паездак, адлегласці, часу). Падрабязнасці аб новай сістэме чытайце ў нашым артыкуле.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках