13 траўня 2024, панядзелак, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хэнлан выклікаў Мезіна на турнір у Польшчы

1
Хэнлан выклікаў Мезіна на турнір у Польшчы

Галоўны трэнер нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі назваў гульцоў, якіх плануе задзейнічаць на этапе Еўрапейскага хакейнага выкліку.

У трэніровачны лагер, які адкрыецца 1 лютага, выклікаюцца 23 хакеісты, піша БелаПАН.

Брамнікі - Андрэй Мезін («Авангард», Омск, Расея), Віталь Бялінскі («Юнацтва», Менск);

абаронцы - Андрэй Антонаў («Аўтамабіліст», Екацерынбург, Расея), Алег Гарошка, Ілля Казнадзей, Яўген Нагачоў, Іван Усенка, Андрэй Філічкін (усе - «Дынама», Менск), Андрэй Караў («Юнацтва», Менск), Мікалай Стасенка («Северсталь», Чарапавец);

форварды - Аляксей Волкаў («Юнацтва», Менск), Артур Гаўрусёў, Сяргей Дрозд, Аляксей Яфіменка, Аляксей Калюжны, Аляксандр Кітараў, Мікіта Осіпаў, Андрэй Стась (усе - «Дынама», Менск), Антон Елісеенка («Металург», Жлобін), Арцём Кіслы («Торас», Нефцякамск, Расея), Яўген Кавыршын («Северсталь», Чарапавец), Мікіта Камароў («Тытан», Клін, Расея), Джэф Плат («Лакаматыў», Яраслаўль).

Беларускія хакеісты збяруцца ў Менску, а 5 лютага адправяцца ў польскі Гданьск, дзе разам са зборнымі гаспадароў, Венгрыі і Італіі згуляюць у турніры «Еўрачэленджа».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках