2 траўня 2024, Чацвер, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы везлі польскія яблыкі ў Казахстан праз Новасібірск

Беларусы везлі польскія яблыкі ў Казахстан праз Новасібірск

20 тон свежых яблыкаў з Польшчы былі затрыманыя на тэрыторыі Новасібірскай вобласці РФ.

Падчас правядзення каранціннага фітасанітарнага кантролю інспектары Упраўлення Рассельгаснагляду Новасібірскай вобласці ўсталявалі факт увозу на тэрыторыю Новасібірскай вобласці амаль 20 тон свежых яблыкаў з Рэспублікі Польшчы аўтатранспартам з Рэспублікі Беларусь.

На падставе суправаджальных дакументаў груз рухаўся ў Рэспубліку Казахстан, паведамілі charter97.org у рэгіянальным аддзяленні Рассельгаснагляду.

«У сувязі з нядаўна ўведзенымі Указам Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі і Пастановай Урада Расейскай Федэрацыі санкцыямі на ўвоз асобных відаў прадукцыі ўвоз вышэйпаказанай падкаранціннай прадукцыі на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі забаронены. Паводле гэтага факту супрацоўнікамі Упраўлення Рассельгаснагляду Новасібірскай вобласці распачатая справа аб адміністрацыйным правапарушэнні», - адзначылі ў прэс-службе.

У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Сібірскай аператыўнай мытняй і Упраўленнем Рассельгаснагляду Новасібірскай вобласці дакументы, якія суправаджаюць падкаранціннай груз, перададзеныя ў Сібірскую аператыўную мытню для вынясення пастановы паводле факту невыканання ўстаноўленых заканадаўствам абмежаванняў на ўвоз тавару на мытную тэрыторыю РФ. Цяпер вядзецца кантроль вывазу падкаранціннага грузу на тэрыторыю Рэспублікі Казахстан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках