2 траўня 2024, Чацвер, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі ў Расею 80 разоў спрабавалі завезці забароненыя прадукты

5
З Беларусі ў Расею 80 разоў спрабавалі завезці забароненыя прадукты

«Рассельгаснагляд» выявіў чарговую спробу ўвозу ў РФ забароненых гародніны і садавіны з ЕЗ праз Беларусь.

Тры партыі персікаў і нэктарыны з маркаваннем з Гішпаніі, кітайскай капусты - з Польшчы і некаторай іншай гародніны прыбылі з Беларусі без фітасанітарных і тавара-транспартных дакумэнтаў. Пра гэта паведамілі ў «Рассельгаснаглядзе», паведамляе «Інтэрфакс».

Са слоў прадстаўніка ўстановы, аб усіх парушэннях яна інфармуе беларускіх калег. «Нам патрэбная абсалютна дакладная інфармацыя аб прадукцыі, якая рэгіструецца на мяжы з Беларусь для паставак у Расею, - заявіў ён. - У ідэале - патрэбная сістэмная развязка, а менавіта - увядзенне электроннай сэртыфікацыі тавараў і сістэмы назіральнасці».

У Рассельгаснаглядзе таксама заявілі, што мерацца ўзняць гэтую праблему ў рамках Мытнага саюза.

Пасля ўвядзення Расеяй харчовага эмбарга Рассельгаснагляд зафіксаваў шматлікія спробы незаконнага ўвозу з тэрыторыі Беларусі расліннай прадукцыі з краін Еўразвязу. Іх колькасць перасягае 80.

Акрамя таго, выяўляюцца і выпадкі, калі прадукцыя трэціх краін суправаджаецца фітасанітарнымі сэртыфікатамі, выдадзенымі службай каранціну і аховы раслін РБ, што сведчаць яе нібыта беларускае паходжанне.

Праверка ўвезенай прадукцыі на фітасанітарную бяспеку выявіла ў ёй небяспечных шкоднікаў раслін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках