2 траўня 2024, Чацвер, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік МЗС Чэхіі: Калі Украіне не дапамагчы зброяй, Пуцін зжарэ яе часткамі

9
Экс-кіраўнік МЗС Чэхіі: Калі Украіне не дапамагчы зброяй, Пуцін зжарэ яе часткамі

Карэл Шварцэнбэрг заклікаў Еўропу даць Украіне зброю.

Такое меркаванне выказаў былы міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг (узначальваў МЗС Чэхіі ў 2007-2009 гадах і ў 2010-2013 гадах) у інтэрв'ю нямецкай газеце Rheinische Post, паведамляе Deutsche Welle.

Ён заклікаў краіны Захаду даць Украіне зброю, каб дапамагчы ў барацьбе з баевікамі.

«Мы таксама павінны дапамагчы Украіне зброяй. Інакш ў краіны няма ні адзінага шанцу ў барацьбе супраць лепш узброеных і падрыхтаваных расейскіх войскаў, і Уладзімір Пуцін зжарэ Украіну па частках», - заявіў былы дыпламат.

У той жа час Карэл Шварцэнбэрг раскрытыкаваў пазіцыю Нямеччыны, у якой многія, на яго думку, заплюшчваюць вочы на рэальнасць сучаснай Расеі. «Шмат хто хацеў бы ўспрымаць тое, што адбываецца як непаразуменне. Яны ўспамінаюць, як Уладзімір Пуцін выступаў у Бундэстагу, кажучы на нямецкай мове, і думаюць пра плённае супрацоўніцтва з Расеяй», - адзначыў Карэл Шварцэнбэрг.

У сувязі з гэтым былы чэшскі міністр дадаў, што гэтыя людзі ўспрымаюць актуальныя падзеі пад лозунгам «не можа быць таго, чаго быць не павінна».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках