2 траўня 2024, Чацвер, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заяц з'ехаў у Маскву гандляваць

6
Заяц з'ехаў у Маскву гандляваць

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц правядзе ў сераду ў Маскве перамовы ў пытаннях гандлю харчаваннем.

Пра гэта паведаміла РІА «Новости» прэс-сакратарка міністэрства Зінаіда Бярэшчанка.

«Ён накіраваўся ў Маскву для перамоваў», - сказала яна. Са слоў Бярэшчанкі, візіт будзе доўжыцца адзін дзень, першая сустрэча ў профільных ведамствах запланаваная на раніцу 1 кастрычніка.

У жніўні Расея забараніла імпарт прадуктаў з шэрагу заходніх краін у адказ на прынятыя супраць яе санкцыі праз сітуацыю на Украіне. Менск разлічвае часткова замясціць забароненую прадукцыю сваёй.

Разам з тым расейскі бок, у прыватнасці, Рассельгаснагляд, цягам апошняга месяца неаднаразова выказваў прэтэнзіі з нагоды якасці прадукцыі жывёлагадоўлі беларускіх прадпрыемстваў і выпадкаў пастаўкі праз тэрыторыю рэспублікі ў РФ забароненай прадукцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках