2 траўня 2024, Чацвер, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія баскетбалісткі ўвайшлі ў сусветны топ-10

2
Беларускія баскетбалісткі ўвайшлі ў сусветны топ-10

Пасля чэмпіянату свету ў баскетболе сярод жанчын зборная Беларусі паднялася на 9 месца ў сусветным рэйтынгу нацыянальных каманд.

Спіс складзены Міжнароднай федэрацыяй баскетбола, піша 5min.by.

У турэцкім Стамбуле нашы суайчынніцы ў 1/8 фіналу не змаглі адолець кітаянак і завяршылі выступленне на турніры. Чэмпіёнкамі планеты сталі амерыканскія баскетбалісткі, якія перамаглі гішпанак, трэцяе месца занялі аўстралійкі.

Зборная ЗША лідзіруе ў топ-10 лепшых жаночых дружын свету, на другой пазіцыі знаходзіцца Аўстралія, а тройку лідэраў замыкае Гішпанія. Далей у рэйтынгу размясціліся Францыя, Расея, Чэхія, Бразілія, Кітай, Беларусь і Канада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках