2 траўня 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Янукевіч пераабраны старшынём Партыі БНФ

19
Аляксей Янукевіч пераабраны старшынём Партыі БНФ

За пераабранне старшынём Партыі БНФ Аляксея Янукевіча прагаласавала 113 з 133 дэлегатаў чарговага з'езда арганізацыі.

За яшчэ аднаго прэтэндэнта - Васіля Раманава з Гомеля - галасы аддалі 18 дэлегатаў. Два бюлетэні прызнаныя несапраўднымі.

Янукевіч заявіў, што «не абяцае рэзкіх прарываў і вялікіх вынікаў».

Згодна са статутам старшынства ў партыі абмежавана двума тэрмінамі. Такім чынам, на наступным з'ездзе Янукевіч не можа вылучацца на гэты пост, піша БелаПАН.

Адказваючы на пытанне пра пераемніка, Янукевіч адзначыў, што на сёння ў яго няма на гэты конт канчатковай пастановы. «Праз год я вызначуся і агучу яе. Пакуль пра гэта казаць цяжка», - сказаў ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках