2 траўня 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Звер імперыі зноў вылез з бярлогі

14
Павел Севярынец: Звер імперыі зноў вылез з бярлогі

Беларусам неабходна рыхтавацца абараняць сваю незалежнасць.

Сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец у прывітальным слове да з'езда партыі БНФ успомніў пра пагрозу з боку Расеі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Звер імперыі зноў вылез са сваёй смуроднай бярлогі і разрывае Украіну, - заявіў ён. - Заўтра можа быць Беларусь і мы з вамі павінны рыхтавацца абараняць незалежнасць. Мы з вамі павінны рыхтавацца і тады, калі Расея ўлезе з галавой у вайну на сваіх ускраінах і сама лопне па швах, мы павінны хапацца за гэты гістарычны шанец для сапраўднай незалежнасці. Свабода ніколі не даецца лёгка, і Украіна - таму прыклад. Але ў беларускага народа ёсць сілы, здольныя адгукнуцца на наш заклік да свабоды і незалежнасці».

Палітык таксама згадаў пра тое, што два дні таму на стадыёне ў Барысаве падчас матчу з украінцамі «тысячы і тысячы беларусаў спявалі «Купалінку» і скандавалі вершы Купалы».

У суботу, 11 кастрычніка, у памяшканні канцэртнай залы ДК (былы ДК «Сукно»), што на вуліцы Матусевіча, адбываецца справаздачна-выбарны з'езд партыі БНФ і грамадскага аб'яднання БНФ «Адраджэнне». У ім бярэ ўдзел больш за 200 дэлегатаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках