2 траўня 2024, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вахтанг Кікабідзэ: «Вялікі грэх узяў на душу Уладзімір Пуцін»

32
Вахтанг Кікабідзэ: «Вялікі грэх узяў на душу Уладзімір Пуцін»

У вайне ў Данбасе сваю д'ябальскую ролю адыграла расейская прапагандысцкая машына.

Яго культавую фразу «Ларысу Іванаўну хачу» з кінафільма «Міміно» ведаюць мільёны. Яго ўсмешку і голас ведаюць і ў Беларусі, і ва Украіне, і ў Расеі, але як раз у апошнюю краіну актор не ездзіць з 2008 года, паведамляе «Белсат».

«Вельмі дрэнны сцэнар напісаў Пуцін, калі прыйшоў у Грузію. ...Калі я ўбачыў тут першы расейскі танк... Мы ўсе былі ў шоку. У самым страшным сне мы не маглі сабе такое ўявіць», - успамінае Кікабідзэ падзеі васьмігадовай даўніны, калі расейскія войскі захапілі тэрыторыю Паўночнай Асеціі.

«Але яшчэ больш мяне ўразіла акупацыя Украіны - яны ж славяне. Больш за тое і Украіна, і Грузія, і Расея - праваслаўныя краіны. Вялікі грэх на сябе ўзяў Уладзімір Пуцін», - кажа актор, які падчас расейска-грузінскай вайны адмовіўся ад расейскай урадавай узнагароды «Ордэн Дружбы народаў».

«Як бы я мог сваім унукам ў вочы глядзець, калі яны ўручаюць ордэн і адначасова прыходзяць у Грузію са зброяй.

У той вайне, як і ў вайне ў Данбасе, сваю д'ябальскую ролю адыграла расейская прапагандысцкая машына, якая абяляе дзеянні Крамля. Калі б я жыў у Расеі, то можа і паверыў бы прапагандзе. А так, часам гэтая хлусня выглядае нават смешна, калі б не было так сумна», - кажа легенда савецкага кінематографа Вахтанг Кікабідзэ.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках