3 траўня 2024, Пятніца, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея гатовая знізіць здабычу нафты, калі яе кошт абрынецца ніжэй за $90

19
Расея гатовая знізіць здабычу нафты, калі яе кошт абрынецца ніжэй за $90

Падзенне кошту непазбежна прычыніцца да зніжэння даходаў і перагляду бюджэтаў РФ.

Кошт ніжэй за $90 за барэль "не задавальняе буйных вытворцаў нафты". Такое меркаванне выказаў сёння "на палях" міжнароднай энэргетычнай выставы ў Абу-Дабі Power Gen - Middle East 2014 намеснік міністра энэргетыкі РФ Юрый Сянцюрын, піша Лiга.нет.

"Калі кошт будзе зніжацца крытычна, то яны знізяць аб'ёмы здабычы. Гэта непазбежна, хоць і прывядзе да зніжэння даходаў, перагляду бюджэтаў і гэтак далей", - сказаў ён.

На думку Сянцюрына, існыя міжнародныя інстытуты ў галіне энэргетыкі "ўжо не адпавядаюць геапалітычнай ды эканамічнай сітуацыі", піша ПРАЙМ.

"Мы не можам іх выкарыстоўваць у развязанні праблем глабальнага энергетычнага рынку. У сувязі з гэтым наўпроставыя кантакты з нашымі партнёрамі асабліва важныя, бо яны дазваляюць абменьвацца думкамі і прыходзіць да ўзаемавыгадных пастаноў", - мяркуе Сянцюрын.

"Неэфектыўнасць міжнародных арганізацый мы будзем кампенсаваць за кошт больш шчыльнага двухбаковага супрацоўніцтва", - падсумаваў ён.

Нагадаем, кошт нафты на сусветных рынках імкліва падае. Рэзкае і ўстойлівае зніжэнне кошту нафты на сусветных біржах пачалося ў сярэдзіне ліпеня. З тых часоў каціроўкі Brent аселі ўжо на 23%, WTI патаннела на 19%.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках