3 траўня 2024, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікалай Карачанцаў прыедзе на прэм'еру працягу «Белых Рос» у Менск

6
Нікалай Карачанцаў прыедзе на прэм'еру працягу «Белых Рос» у Менск

Менскую прэм'еру «Белыя Росы. Вяртанне» 13 кастрычніка гледачы ўбачаць разам з Нікалаем Карачанцавым.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на рэжысёра фільма Аляксандру Бутар.

«Для мяне вельмі важна, каб Нікалай Пятровіч паглядзеў стужку, бо праца для яго была вельмі зварушлівая, ён са слязамі ў нас здымаўся. У глядзельнай зале будзе наша «кобра» - Нікалай Карачанцаў, Ірына Каўрыга, Сяргей Жбанкоў і Павел Харланчук. Не здолеюць прыехаць Юозас Будрайціс і Андрэй Мярзлікін. Андрэй цяпер знаходзіцца на здымках, але ён перад паказам звернецца да гасцей з цёплым відэапасланнем. Будзе ўся наша каманда, шмат VIP-гасцей», - распавяла Аляксандра Бутар.

Рэжысёр хоча ўбачыць, як прыме працяг улюбёнай для шматлікіх пакаленняў кінастужкі глядач. Квіткі на прэм'еру разыходзяцца добра. Аляксандры Бутар вельмі важная ацэнка публікі не толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах, дзе адбудуцца паказы, і яна плануе ездзіць на прэм'еры ў абласныя цэнтры, раёны, наколькі гэта будзе магчыма.

Стужка стала працягам аднаго з самых вядомых твораў «Беларусьфільма» - кінакамедыі «Белыя Росы». У год выхаду на кінаэкраны яна ўвайшла ў спіс лідэраў пракату, сабраўшы 36 млн гледачоў. У выніку апытання часопіса «Советский экран» фільм быў прызнаны найлепшай камедыяй 1984 года.

Аляксандра Бутар прызнае: каб узяцца за працяг кінастужкі пасля народнага артыста БССР Ігара Дабралюбава, ёй была патрэбная смеласць. Але яна ўдзячная лёсу, што так склалася. Аб сваім дэбютным творы маладая рэжысёрка кажа як аб жаданым дзіцяці, якое любім такім, якое яно ёсць.

«Я не марыла ні аб якой іншай прафесіі, толькі ёй і займалася. Вельмі шмат працавала, каб атрымаць гэтую прафесію, вучыцца майстэрству. Таму, напэўна, зоркі так склаліся, і прафесія пайшла мне насустрач», - сказала яна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках