3 траўня 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Губернатар Данецкай вобласці: З баявікамі падпісанае новае пагадненне

6
Губернатар Данецкай вобласці: З баявікамі падпісанае новае пагадненне

Украінскія ўлады падпісалі новае пагадненне аб спыненне агню з баевікамі.

Пра гэта заяўляе новапрызначаны губернатар Данеччыны Аляксандр Кіхценка ў інтэрв'ю "Зеркалу Недели".

"Паводле маёй інфармацыі, у пятніцу ўвечары сапраўды было падпісанае пагадненне аб спыненні агню, - запэўнівае ён. - Ад вайсковага кіраўніцтва падпісаў намеснік начальніка Генштаба генерал Думанскі. Ад "ДНР"- Захарчанка. Яно сёння выконваецца. Сапраўды ёсць спрэчныя раёны на лініі, якая ўстаноўленая ў выніку менскіх пагадненняў. Ёсць тэрыторыі, якія знаходзяцца пад кантролем "ДНР". Таму, калі паўстане пытанне абмену гэтых населеных пунктаў на аэрапорт, то пастанова будзе прымацца на высокім узроўні. Бо, з аднаго боку, аэрапорт Данецка стаў сімвалам гераізму нашых жаўнераў. Але з іншага боку, гэта штодзённыя абстрэлы, забітыя і параненыя ўкраінскія жаўнеры. Больш за тое, аэрапорт як інфраструктурны і стратэгічны аб'ект знішчаны. І тут патрэбныя правільныя, абгрунтаваныя, своечасовыя пастановы".

Пры гэтым Кіхценка таксама дапускае абмен аэрапорта Данецка на іншыя тэрыторыі.

"Сапраўды ёсць спрэчныя раёны на лініі, якая ўсталяваная ў выніку менскіх пагадненняў. Ёсць тэрыторыі, якія знаходзяцца пад кантролем ДНР. Таму, калі паўстане пытанне абмену гэтых населеных пунктаў на аэрапорт, то пастанова будзе прымацца на высокім узроўні. Бо, з аднаго боку, аэрапорт Данецка стаў сімвалам гераізму нашых вайскоўцаў. Але з іншага боку, гэта штодзённыя абстрэлы, забітыя і параненыя ўкраінскія жаўнеры. Больш за тое, аэрапорт як інфраструктурны і стратэгічны аб'ект знішчаны. І тут патрэбныя правільныя, абгрунтаваныя, своечасовыя пастановы", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках