3 траўня 2024, Пятніца, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы «Дранiк-fest» пройдзе ў Магілёве 18 кастрычніка

7
Першы «Дранiк-fest» пройдзе ў Магілёве 18 кастрычніка

У этнаграфічным комплексе «Зялёны гай» цэлы дзень будуць частаваць адной з самых вядомых і ўлюбёных страў беларускай кухні.

У конкурснай праграме на прыгатаванне самага смачнага і арыгінальнага драніка будуць удзельнічаць каманды профільных ВНУ і каледжаў Магілёўскай вобласці, якія займаюцца падрыхтоўкай спецыялістаў у сферы грамадскага харчавання, паведамляе БелТА.

Прафесійнае журы ў складзе спецыялістаў універсітэта харчавання і рэстаратараў будзе ацэньваць арыгінальнасць стравы, спалучальнасць прадуктаў, ступень складанасці і майстэрства, эстэтычнасць, мастацкі густ і творчасць. А гасцям кулінарнага свята будзе дадзеная магчымасць самім вызначыць падчас дэгустацыі, каму ж дастанецца прыз гастранамічных глядацкіх пераваг.

Падчас «Дранiк-festа» гасцей таксама чакае шмат музыкі, нацыянальных беларускіх песняў, танцаў і, вядома ж, магчымасць пазнаёміцца з беларускімі кулінарнымі традыцыямі. На фэсце можна будзе ўбачыць працу кухараў-прафесіяналаў, даведацца класічныя і незвычайныя рэцэпты прыгатавання ўлюбёнай стравы.

Арганізатарамі свята выступаюць Цэнтр гарадскіх ініцыятыў і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання пры падтрымцы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва, студэнцкага этнаграфічнага таварыства, грамадска-культурнай кампаніі «Будзьма беларусамi».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках