3 траўня 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Дабравольскі: «Таежный союз» не мае перспектыў

3
Аляксандр Дабравольскі: «Таежный союз» не мае перспектыў

Ні СНД, ні Мытны саюз не прыносіць ніякай карысці краінам, якія ўваходзяць у яго склад.

Дырэктар Еўрапейскай школы палітычных даследаванняў Аляксандр Дабравольскі, які цяпер знаходзіцца ў Кіеве, распавёў, як ва Украіне ацэньваюць мерапрыемства, якое прайшло 10 кастрычніка ў беларускай сталіцы, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Стала відавочна, што СНД ніякай карысці краінам не дае. Усё абсалютна бяззубыя, нічога не могуць сказаць супраць агрэсіі Расеі ва Украіне, таму ніякіх перспектыў СНД наогул не мае. Мытны саюз тут называюць «таежным союзам». Гэта не цікава для Украіны. У людзей ужо сваё бачанне будучыні і сваёй краіны. Яно, зразумела, будзе няпростым, але ўжо вызначана, куды Украіна рухаецца. Яна рухаецца ў бок цывілізацыі. А ў бок «тайгі» рухаюцца тыя, хто не можа праявіць палітычную волю», - кажа ён.

Палітык адзначыў, што ў пятніцу значна большы рэйтынг мелі публікацыі і сайты, што асвятляюць не размовы ў рэзідэнцыі Лукашэнкі, а звязаныя з лёсам затрыманых у Барысаве падчас футбольнага матчу Беларусь-Украіна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках