3 траўня 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Гольц: Дзякуючы менскім пагадненням Крэмль дамогся, чаго хацеў

17
Аляксандр Гольц: Дзякуючы менскім пагадненням Крэмль дамогся, чаго хацеў

Цяпер Пуцін спрабуе зноў паўстаць у ролі «міратворца».

Пра гэта распавёў расейскі вайсковы экспэрт Аляксандр Гольц, паведамляе тэлеканал «112 Украіна».

«Трэба, рыхтуючыся да будучай сустрэчы Пуціна і Парашэнкі ў Мілане, зрабіць нейкі міратворчы жэст, - сказаў ён. - Дзякуючы менскім пагадненням Крэмль дамогся, чаго хацеў. З аднаго боку, частка Данецкай і Луганскай вобласці ператвараюцца ў нейкае падабенства непрызнаных тэрыторый, з другога боку, гэтыя тэрыторыі будуць выдатнай вітрынай для тэзіса аб тым, што ўсякая «каляровая» рэвалюцыя заканчваецца хаосам і грамадзянскай вайной. Менавіта гэтага дамагаўся Крэмль, менавіта гэта ён і атрымаў. Таму патрэбы ў ажыццяўленні якіхсьці яшчэ вайсковых дзеянняў ужо няма».

Паводле звестак расейскіх СМІ, з Растоўскай вобласці пачалі вяртацца да месцаў сталай дыслакацыі вайсковыя злучэнні і часткі. У Крамлі адзначаюць, што вайскоўцы «закончылі мерапрыемствы планавага навучання». Адначасова ў Крыме Расея збірае ўдарную групоўку войскаў. На аэрадроме ў Саках лётчыкі палубнай авіяцыі Паўночнага флоту РФ правялі трэнінгавыя палёты.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках