4 траўня 2024, Субота, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: Парашэнка прызначыць міністрам абароны камандзіра Нацгвардыі Паўтарака

15
Крыніца: Парашэнка прызначыць міністрам абароны камандзіра Нацгвардыі Паўтарака

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўжо сёння ўнясе ў Вярхоўную Раду кандыдатуру камандуючага Нацгвардыі Сцяпана Паўтарака.

Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзідэнта паведамляе INSIDER.

Крыніца адзначае, што Парашэнка ўжо сёння ўнясе ў Раду кандыдатуру Паўтарака, каб на заўтрашнім пасяджэнні дэпутаты прагаласавалі за ягоную кандыдатуру.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка задаволіў рапарт міністра абароны Валерыя Гелетэя аб адстаўцы, які той падаў на кіраўніку дзяржавы. Дарадца прэзідэнта Украіны Юры Луцэнка распавёў, што 13 кастрычніка стане вядома прозвішча новага міністра абароны.

Фота: УНИАН

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках