4 траўня 2024, Субота, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Аўстраліі задасць Пуціну пытанні аб катастрофе «Боінга»

35
Прэм'ер Аўстраліі задасць Пуціну пытанні аб катастрофе «Боінга»

Прэзідэнту Расеі ў Брысбене на саміце краін «вялікай дваццаткі» трэба будзе адказаць на складаныя пытанні.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбот завіў, што Уладзіміру Пуціну падчас саміту краін «вялікай дваццаткі», што адбудзецца ў лістападзе ў Брысбене, трэба будзе адказаць на складаныя пытанні з нагоды гібелі малазійскага рэйса MH17.

Раней міністр фінансаў Аўстраліі Джо Хокі пацвердзіў, што расейскі прэзідэнт возьме ўдзел у саміце. Са слоў Джо Хокі, у Аўстраліі чакаюць сумленнага дыялогу з Пуціным з нагоды таго, што адбылося з «Боінгам» малазійскай авіякампаніі, паведамляе BBC.

У Аўстраліі грамадская думка схільная вінаваціць у гібелі «Боінга» прарасейскіх баевікоў, якія адмаўляюць сваё дачыненне да авіякатастрофы.

З 298 пасажыраў на борце самалёта 38 былі грамадзянамі Аўстраліі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках