4 траўня 2024, Субота, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Жырыноўскага просіць абараніць Дзярждуму ад Эболы

24
Партыя Жырыноўскага просіць абараніць Дзярждуму ад Эболы

ЛДПР выступіла з прапановай аб увядзенні ў Расеі часовага карантыну ў сувязі з эпідэміяй ліхаманкі Эбола.

Ліберал-дэмакраты прапанавалі Дзярждуме падаць прыклад астатнім расейцам і абмежаваць правядзенне розных мерапрыемстваў у будынку ніжняй палаты парламента. Адпаведная ініцыятыва апублікаваная на сайце партыі, піша Lenta.ru.

Дэпутаты прапанавалі забараніць усе віды экскурсій, круглых сталоў, прэзентацый і парламенцкіх слуханняў у Дзярждуме. У якасці мер, здольных прадухіліць распаўсюджванне ліхаманкі ва ўсёй краіне, у ЛДПР прапанавалі скараціць колькасць спектакляў у тэатрах, а таксама зменшыць спісы людзей на розных мерапрыемствах.

У ЛДПР нагадалі, што вірус Эбола перадаецца пры ўсякім кантакце з заражаным чалавекам. Такім чынам, рызыка заразіцца існуе «ўсюды, дзе ёсць людзі», і, «як правіла, у памяшканнях». «Адзначым, што прапанаваныя партыяй меры часовыя - як толькі эпідэмія пройдзе, усё вернецца на свае месцы», - удакладняецца ў прапанове.

Успышка ліхаманкі Эбола была зафіксаваная ў Гвінеі ў лютым 2014 года. Пасля гэтага вірус распаўсюдзіўся на Сьера-Леонэ, Ліберыю, Нігерыю, Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Сенегал. Выпадкі захворвання таксама зафіксаваныя ў ЗША і Еўропе. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, усяго захварэла 8470 чалавек, 4076 загінулі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках