4 траўня 2024, Субота, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збунтаваныя байцы Нацгвардыі прыйшлі да Парашэнкі (Відэа)

19

У кіраўніцтве Нацгвардыі, на базе ў Новай Пятроўцы пад Кіевам 350 жаўнераў тэрміновай службы збунтаваліся і пешшу адправіліся ў сталіцу.

Калона высунулася на Адміністрацыю Прэзідэнта, скандуючы лозунгі супраць Пятра Парашэнкі. Паводле дадзеных ZN.ua, перад гэтым байцы Нацгвардыі цягам чатырох дзён патрабавалі выплаціць ім грашовае ўтрыманне, якое яны доўгі час не атрымлівалі.

Таксама нацгвардзейцы патрабавалі, каб ім выдалі зімовую форму і экіпіроўку і абыходзіліся з імі «як з людзьмі, а не з быдлам».

Жаўнеры збіраюцца дамагацца ад прэзідэнта звальнення камандзіраў вайсковай часткі, якія дапусцілі падобнае становішча спраў.

Перад тым, як пакінуць межы часткі, байцы замкнулі камандзіраў у гаспадарчых памяшканнях.

Афіцэры, выбраўшыся, спрабавалі дагнаць байцоў і адгаварыць іх ад паходу на Кіеў, але беспаспяхова, піша obozrevatel.com.

Між тым, камандаванне Нацыянальнай гвардыі афіцыйна паведаміла, што «праводзіць перамовы з групай вайскоўцаў тэрміновай службы, якія выйшлі на акцыю пратэсту ў адной з частцы пад Кіевам».

«Вайскоўцы тэрміновай службы, якія адслужылі адведзены тэрмін, патрабуюць дэмабілізацыі. Цяпер паміж бакамі працягваецца перамоўны працэс з мэтай урэгулявання канфліктнай сітуацыі», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацгвардыі, апублікаваным 13 кастрычніка.

Таксама ў прэс-службе адзначаюць, што кіраўніцтва Нацгвардыі тлумачыць вайскоўцам пазіцыю дзяржавы наконт адтэрміноўкі дэмабілізацыі і «наступствы арганізацыі гэтай акцыі», не ўдакладніўшы, пра якую пазіцыю дзяржавы і наступствы ідзе гаворка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках