2 траўня 2024, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Чыгір: Падзенне коштаў нафты ўдарыць па бюджэце Беларусі

37
Міхаіл Чыгір: Падзенне коштаў нафты ўдарыць па бюджэце Беларусі

Зніжэнне коштаў негатыўна адаб'ецца не толькі на эканоміцы Расеі.

Яно адаб'ецца на бюджэтных паступленнях, ВУП і іншых эканамічных паказчыках Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту ucpb.org заявіў экс-прэм'ер Міхаіл Чыгір.

На сусветных біржах працягваюць зніжацца кошты нафты. У панядзелак паўночнамарская нафтавая сумесь на біржы Nymex ужо склала 88,1 даляра за барэль, а амерыканскі гатунак WTI патаннеў да 84,38 даляра.

Прадчуваючы сур'ёзныя праблемы, першай забіла трывогу Венесуэла, запатрабаваўшы склікання надзвычайнай сесіі АПЕК. А вось у Беларусі, у адрозненне ад сваіх заакіянскіх сяброў, ніяк не зрэагавалі на гэтую навіну. Няўжо пранясе?

«Не пранясе, - упэўнены Міхаіл Чыгір. - Падзенне коштаў нафты негатыўным чынам адаб'ецца на бюджэтных паступленнях, на ВУП і іншых эканамічных паказчыках Беларусі. Па-першае, зніжэнне коштаў нафты вельмі балюча адаб'ецца на Расеі, таму што скароцяцца паступлення ў бюджэт. Да таго ж апошнім часам кошт газ прывязаныя да коштаў нафты. Значыць, трэба чакаць і зніжэнне коштаў газу, г. зн. на 2 асноўныя крыніцы паступлення экспартнай выручкі Расеі. Ну, а Расея ў сваю чаргу найбуйнейшы наш партнёр, найбуйнейшы пакупнік, найбуйнейшы інвестар. Натуральна, падзенне коштаў нафты негатыўна адаб'ецца на зніжэнні тавараабароту, на набыцці абсталявання, тэхнікі. Варта чакаць і скарачэння інвестыцый. Акрамя таго Беларусь таксама перапрацоўвае нафту і пастаўляе на экспарт. Таму скароціцца экспартная выручка непасрэдна на беларускіх прадпрыемствах. Гэта негатыўным чынам адаб'ецца на бюджэтных паступленнях, на ВУП і іншых эканамічных паказчыках Беларусі».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках