2 траўня 2024, Чацвер, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100 медыя-халяўшчыкаў з Расеі прыехалі ў Віцебск

15
100 медыя-халяўшчыкаў з Расеі прыехалі ў Віцебск

Сёння пачаўся прэс-тур прадстаўнікоў расейскіх федэральных рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусь.

Як паведамляе інфармацыйна-аналітычны партал «саюзнай дзяржавы», у ім удзельнічаюць больш за 100 расейскіх журналістаў, паведамляе БелаПАН.

Сёння яны наведалі Дом-музей Марка Шагала, культурны комплекс «Залатое кальцо Віцебска «Дзвіна», Парк Пераможцаў, абласны краязнаўчы музей Віцебска, а таксама Свята-Успенскі кафедральны сабор.

Праграмай прэс-тура запланавана таксама наведванне ААТ «Віцебскдрэў», дзе журналістам пакажуць працэс лесанарыхтоўкі, лесапілаванне і дрэваапрацоўку, і сельгаспрадпрыемствы «Мазалавагаз».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, завершыцца прэс-тур сустрэчай расейскіх журналістаў з Лукашэнкам.

Падобныя прэс-туры рэгулярна арганізоўваюцца беларускімі ўладамі ў прапагандысцкіх мэтах. Яны фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту нашай краіны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках