28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар «хуткай дапамогі»: Заробак не дазваляе займацца ўлюбёнай справай

26
Лекар «хуткай дапамогі»: Заробак не дазваляе займацца ўлюбёнай справай

Заробак бюджэтнікаў, у адрозненне ад бензіну, да даляра не прывязаны.

Пра гэта напісаў у рэдакцыю charter97.org чытач Мікалай.

«Надоечы загучала тэма падвышэння заробкаў для ўсіх катэгорый медыцынскіх работнікаў з верасня. Я працую ў аддзяленні хуткай дапамогі ў горадзе-спадарожніку Менска. Працую адзін, раён вялікі, выклікаў шмат, шмат рэальна цяжкіх... Атрымаў разліковы ліст - і нават не здзівіўся. У мяне, працоўнага ў сумяшчальніцтве на 0.5 стаўкі (гэта значыць 72 гадзіны, як і паказана ў разліковым лісце) падвышэнне склала 95.773 беларускіх рублі ў параўнанні з ліпеньскім заробкам. Гэтак жа прыкладна на 3000 скараціўся тарыф і на 1000 аплата за шкоднасць працы. У выніку заробак падвысіўся да 1.384.736 рублёў.

Згодзен - працую не многа, але гэтыя 72 гадзіны забіраюць усе мае выходныя. Я працую дзеля задавальнення: асноўная сфера маёй дзейнасці - у IT. Але змяніць працу мне давялося менавіта праз заробак. Думаў, што сітуацыя палепшыцца, сума вырасце і можна будзе займацца ўлюбёнай справай стала... Крыўдна!» - распавёў ён.

Нагадаем, міністр аховы здароўя Васіль Жарко абяцаў падвышэнне заробку ў верасні на 21%, аднак з пачатку кастрычніка ў рэдакцыю звяртаюцца медыкі з гісторыямі пра тое, што ўлады чарговым разам не стрымалі сваё слова.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках