4 траўня 2024, Субота, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хоча забраць у «Матор Січ» завод у Оршы

29
Лукашэнка хоча забраць у «Матор Січ» завод у Оршы

Аршанскі авіярамонтны завод, кантраляваны ўкраінскай кампаніяй «Матор Січ», можа быць вернуты дзяржаве.

Такая выснова вынікае з выказванняў Лукашэнкі. 15 кастрычніка дыктатар сустрэўся з кіраўніцтвам украінскай кампаніі, піша БелТА.

Са слоў Лукашэнкі, ён запрасіў кіраўніцтва «Матор Січ», каб з першых вуснаў пачуць пра задумы і перспектывы працы кампаніі ў Беларусі. Лукашэнка занепакоены работай некаторых беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку, і Аршанскага авіярамонтнага завода.

Дзяржаўная доля ў 99,2% акцый Аршанскага авіярамонтнага завода ў пачатку 2012 года была прададзеная закрытаму акцыянернаму таварыству «Сістэмы інвестыцый і інавацый» (Беларусь) і публічнаму акцыянернаму таварыству «Матор Січ» (Украіна). Украінская кампанія кантралюе каля 60% акцый авіязавода.

«Скажу больш: калі б вы прыйшлі на гэтае прадпрыемства перакантавацца, як у нас казалі, або перажыць нейкія часы, або зрабіць яшчэ нешта другараднае, і не было перспектывы - усё роўна, гэта акцыянернае таварыства ці не, набылі яго ці не набылі - у нас ёсць жорсткі досвед паводзінаў з такімі акцыянерамі і такімі «прышэльцамі». Мы з імі разрывалі стасункі, нават з амерыканскімі кампаніямі. Шуму, гвалту было шмат, але ўсе разумелі, што мы маем рацыю», - заявіў Лукашэнка.

«Але я бачу, што, можа быць, не ў поўным аб'ёме, можа быць, не так, як я хацеў бы, усё ж такі гэта прадпрыемства працуе не горш, прынамсі, чым было, нават лепш працуе», - дадаў Лукашэнка. З гэтай прычыны ён і наважыў сустрэцца з кіраўніцтвам кампаніі, перш чым прымаць пастанову аб далейшым лёсе прадпрыемства.

«Вы, вядома, можаце падумаць, што я не рынкава разважаю, бо прадпрыемства прыватнае. Ведаеце, калі б вы яго стваралі з нуля, магчыма, я б не ўмешваўся ў пытанні дзейнасці прадпрыемства, за выключэннем правоў работнікаў, у тым ліку кіраўнікоў. Вось іх правы: яны павінны працаваць, атрымліваць дастойны заробак, іх ніхто не павінен крыўдзіць. І каб прадпрыемства працавала паводле закону. Усё! Далей я нікуды не ўмешваюся, калі гэта прыватнае прадпрыемства, створанае сваімі рукамі. Калі яно прыватызаванае, у нас практыка такая, што мы яго кантралюем», - сказаў ён.

«Мы такім чынам ставімся. Можа быць, няправільна, але думаю, што людзі, якія працуюць ва Украіне, сёння вельмі добра разумеюць, што правільна, а што няправільна. Я вельмі баюся прышлых алігархаў сюды, вельмі баюся, каб гэтыя алігархі ў нас, не дай Божа, не з'явіліся ды і не пачалі кіраваць краінай, як гэта прынята, не будзем паказваць пальцам, у іншых дзяржавах. Таму я вельмі асцярожна да гэтага пытання стаўлюся», - сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка дадаў, што ў выпадку дамоўленасці кіраўніцтва АТ «Матор Січ» атрымае ўсялякую падтрымку сваёй дзейнасці. «Толькі вы мне заўсёды павінны гаварыць праўду, што вы можаце, што не можаце», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках