2 траўня 2024, Чацвер, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт беларускай свініны знізіўся ў пяць разоў

6
Экспарт беларускай свініны знізіўся ў пяць разоў

У Беларусі скарачэнне пагалоўя свіней прывяло да памяншэння вытворчасці свініны і рэзкага падзення яе паставак на экспарт.

Пра гэта сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі.

Так, у студзені-жніўні 2014 Беларусь паставіла на экспарт амаль 8 тыс тон свініны (за аналагічны перыяд 2013 на замежных рынках было рэалізавана 38,5 тыс тон). Практычна ўвесь аб'ём свініны пастаўлены ў Расею, паведамляе БелаПАН.

За студзень-жнівень у Беларусі было выраблена 113,1 тыс тон свініны, што на 21,6% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года.

Як паведамлялася раней, у 2013 годзе ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі была выяўленая афрыканская чума свіней. Барацьба ўладаў з эпідэміяй прывяла да скарачэння пагалоўя жывёлы. Сёлета ўвесну Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду аднавіць да 2015 года пагалоўе свіней да ўзроўню, які быў да ўзнікнення АЧС.

14 кастрычніка гэта пытанне разглядалася на нарадзе ва ўрадзе з удзелам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Было заяўлена, што на месцах няма належнай увагі да праблем свінагадоўчай галіны. На гэтай падставе ўрад прыняў пастанову аб'явіць вымову старшыні Клецкага райвыканкама за нізкія вытворчыя паказчыкі свінагадоўчага комплексу. Акрамя гэтага, Саўмін паказаў на недахопы ў працы іншым работнікам мясцовых органаў улады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках