26 красавiка 2024, Пятніца, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА Украіны: Войскі РФ застаюцца на мяжы

5
РНБА Украіны: Войскі РФ застаюцца на мяжы

Расейскае войска працягвае канцэнтравацца ля межаў Украіны.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны краіны Андрэй Лысенка, паведамляе «Украінская праўда».

«Мы назіралі за пачаткам руху расейскіх войскаў, якія размяшчаліся ўздоўж украінска-расейскай мяжы на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Яны быццам бы бралі ўдзел у вайсковых вучэннях. Аднак канстатаваць, што ўсе яны адведзеныя ў месцы асноўнага базавання, мы не можам», - заявіў ён. «Большасць з іх застаецца на месцы», - адзначыў Лысенка.

Нагадаем, што ў суботу ўвечары, 11 кастрычніка, прэс-служба Крамля паведаміла, што Пуцін даручыў Міністэрству абароны пачаць вяртанне ў месцы пастаяннай дыслакацыі 17 тысяч 600 вайскоўцаў, якія, паводле афіцыйнай версіі, з лета праводзілі вучэнні на палігонах у Растоўскай вобласці.

Раней расейскі прэзідэнт ужо аддаваў падобныя загады ў сакавіку і траўні гэтага года, аднак NАТO абодва разы заяўляла аб захаванні падвышанай канцэнтрацыі расейскіх войскаў уздоўж украінска-расейскай мяжы.

Раней украінская памежная служба зняпраўдзіла заявы аб адводзе войскаў.

Архіўнае фота progorodnn.ru

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках