6 траўня 2024, панядзелак, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым кіраўніком Total прызначаны Патрык Пуянэ

7
Новым кіраўніком Total прызначаны Патрык Пуянэ

Гендырэктарам французскага энэргетычнага канцэрна Total стаў Патрык Пуянэ.

Прэзідэнтам кампаніі абраны Цьеры Дэмарэ, паведамляе РБК са спасылкай на AFP.

Пастанова была прынятая паводле вынікаў экстранага пасяджэння рады дырэктараў, якое адбылося менш чым праз двое сутак пасля гібелі ў маскоўскім аэрапорце Унукава прэзідэнта і старшыні праўлення кампаніі Крыстафа дэ Маржэры.

Патрык Пуянэ раней займаў пасаду кіраўніка падраздзялення нафтаперапрацоўкі Total. Дэмарэ займаў пасаду старшыні рады дырэктараў.

Раней СМІ паведамлялі, што пасады гендырэктара і прэзідэнта кампаніі пасля гібелі дэ Маржэры будуць падзеленыя (загінулы кіраўнік Total сумяшчаў абедзве гэтыя пасады).

Прэзідэнт Total Крыстаф дэ Маржэры загінуў у ноч на 21 кастрычніка. Ён знаходзіўся на борце самалёта Falcon 50, пацярпелага катастрофу апоўначы ў маскоўскім аэрапорце Унукава - пры ўзлёце паветранае судна сутыкнулася са снегаўборачнай машынай, якая выехала на ўзлётную паласу.

Дэ Маржэры быў вядомы як бізнэсовец, які разглядаў Расею як краіну, прывабную для інвестыцый, а таксама як праціўнік санкцый у дачыненні да Масквы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках