Святары з ЗША, якія таньчаць, сталі зоркамі YouTube
5- 27.10.2014, 9:48
- 11,718
Новым хітом YouTube стаў відэаролік з двума святарамі з ЗША, якія таньчаць.
Кліп сабраў ужо больш за 640 тыс. праглядаў, піша novosti-n.org са спасылкай на тэлеканал CBS.
29-гадовы Дэвід Райдэр з Нью-Ёрка і 28-гадовы Джон Гібсан з Мілўокі прадэманстравалі свае танцавальныя навыкі на мерапрыемстве ў зборы сродкаў у Папскім паўночнаамерыканскім каледжы ў Ватыкане. Адзначаецца, што запіс быў зроблены яшчэ ў красавіку, але прыцягнуў увагу інтэрнэт-карыстальнікаў толькі нядаўна.
У кліпе можна ўбачыць, як спачатку Райдэр танчыць стэп, пасля чаго пачынаецца ягоная жартоўная дуэль з Гібсанам, які выконвае ірландскі танец. У фінале роліка святарам зладзілі авацыю.