5 траўня 2024, Нядзеля, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падарыў грамадзянства Януковічу, Азараву і Пшонку

22
Пуцін падарыў грамадзянства Януковічу, Азараву і Пшонку

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даў расейскае грамадзянства экс-прэзідэнту Віктару Януковічу і ягоным ўцекачам-паплечнікам.

Гэта сцвярджае дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.

«На якой жа падставе спытаеце вы сям'я Азарава знаходзіцца на тэрыторыі РФ? Там жа ёсць правілы, што не грамадзяне не могуць знаходзіцца на тэрыторыі Расеі больш за 90 дзён запар. А потым трэба з'язджаць і заязджаць, але ўсё роўна знаходзіцца не больш за 180 дзён у годзе», - задаў Герашчанка рытарычнае пытанне ў сваім FB.

«Сем'ям Януковіча, Пшонокі, Азарава ўдалося дамовіцца з Пуціным аб надаванні расейскага грамадзянства, і яны могуць пакуль адчуваць сябе суха і камфортна», - сам жа адказаў Герашчанка.

Ён нагадаў, што Расея паводле сваёй Канстытуцыі сваіх грамадзян нікому не выдае, будзь яны серыйныя маньякі забойцы.

«Паводле інфармацыі з аператыўных крыніц я даведаўся, што грамадзянства здраднікам- Украіны было дадзенае асобным сакрэтным указам прэзідэнта Расеі Пуціна ў якасці ўзнагароды за верную службу ў развале нацыянальнай бяспекі, абароны, сістэмы правапарадку і эканомікі, - напісаў Герашчанка. - Азараву, Пшонку, Януковічу і іх сем'ям за здраду інтарэсаў Украіны, вэрхал беззаконня і расстрэл уласных грамадзян, Пуцін даў расейскае грамадзянства».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках