5 траўня 2024, Нядзеля, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sikorsky паказала прататып хуткаснага гелікоптэра-выведніка (Фота)

17

Амерыканская кампанія Sikorsky 2 кастрычніка 2014 г. паказала прататып перспектыўнага высакахуткаснага гелікоптэра-выведніка S-97 Raider.

Ягоная распрацоўка вядзецца ў інтарэсах Арміі ЗША. Паводле паведамлення кампаніі, цяпер Sikorsky рыхтуецца да пачатку лётных выпрабаванняў перспектыўнага аднарухавіковага гелікоптэра. Калі менавіта плануецца ўпершыню падняць S-97 у паветра, не ўдакладняецца, паведамляе Lenta.ru.

Паводле звестак Sikorsky, маса пустога S-97, што ствараецца на базе высакахуткаснага гелікоптэра - дэманстратара тэхналогій, складае 4,9 тоны. Гелікоптэр, пабудаваны па сувосевай схеме са штурхаючай шрубай ў хваставой частцы, зможа развіваць хуткасць да 220 вузлоў (блізу 410 кіламетраў у гадзіну). Машына будзе аснашчацца рознымі тыпамі ўзбраення і разведвальнай апаратуры.

Фото: Sikorsky

Згодна з праектам, кабіна пілотаў разлічаная на дваіх чалавек. Транспартны адсек зможа змяшчаць да шасці дэсантнікаў. Фюзеляж гелікоптэра будзе выкананы з кампазіцыйных матэрыялаў, якія дазваляюць знізіць масу машыны і знізіць яе радыёлакацыйную прыкметнасць. У перспектыве S-97 можа замяніць у войсках выведвальныя гелікоптэры OH-58D Kiowa Warrior.

Зборка прататыпаў S-97 вядзецца Sikorsky з 2012 года. У кастрычніку 2012 года паведамлялася, што амерыканская кампанія плануе завяршыць зборку Raider да канца 2013 года, а выпрабаванні машын пачаць ужо ў 2014 годзе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках