5 траўня 2024, Нядзеля, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Журавель: У матчы з «Фіярэнціна» гульцам «Дынама» не хапіла агрэсіі

2

У каманды быў шанец змяніць ход сустрэчы.

У матчы Лігі Еўропы супраць «Фіярэнціны» «галявых момантаў было дастаткова, але мы іх не выкарыстоўвалі», заявіў галоўны трэнер менскага «Дынама» Уладзімір Журавель на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы, якая прайшла 2 кастрычніка на «Барысаў-Арэне» і завяршылася з лікам 3:0 на карысць італійскіх футбалістаў, піша БелаПАН.

Са словаў Жураўля, у яго каманды быў шанец змяніць ход сустрэчы ў канцы першага - пачатку другога тайма, пасля таго як праз траўмы поле пакінуў абаронца фларэнтыйцаў Майка Рычардс і абарона «Фіярэнціны» разладзілася.

- паскардзіўся ён. - Потым італьянцы зноў намацалі баланс і паволі вярнулі сабе ініцыятыву».

Як мяркуе Журавель, у гэтым матчы ягоным гульцам не хапіла агрэсіі, хоць на прэс-канферэнцыі напярэдадні паядынку казаў, што разлічвае на агрэсіўны футбол у іх выкананні.

«У гульні з такім спаборнікам трэба аддаваць шмат сіл і энэргіі ў абароне. У нас быў настрой, было жаданне перамагчы, але мы пачалі гульню з асцярогай, няправільна распараджаліся мячом, а «Фіярэнціна», якая робіць стаўку на кантроль мяча, не так часта дазваляе арганізоўваць напады», - адзначыў трэнер «Дынама».

На ягоную думку, новае буйное паражэнне ў еўракубках не паўплывае негатыўна на развязванне камандай задач ва ўнутраным чэмпіянаце. «Нам трэба будзе матч з «Нафтанам». Мы падрыхтуем хлопцаў», - упэўнены Журавель.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках