5 траўня 2024, Нядзеля, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» сёння прымае «Ёкерыт»

Менскае «Дынама» сёння прымае «Ёкерыт»

У чарговым матчы КХЛ менскае «Дынама» прыме «Ёкерыт» з Фінляндыі.

3 кастрычніка на менскі лёд ступіць, мабыць, самая экзатычная на сённяшні дзень каманда кантынентальнага першынства. «Ёкерыт» - шматразовы чэмпіён Фінляндыі, адзін з трох пачаткоўцаў КХЛ і першы паўнамоцны прадстаўнік краіны Суомі на прасторах Лігі. Зрэшты, клуб з Хельсінкі інтрыгуе не адной толькі геаграфіяй. На самым світанку цяперашняй «рэгуляркі» гарачым хлопцам Эркі Вестэрлунда выпісвалі мажлівыя і немажлівыя авансы - бо касцяк каманды грунтуецца ў асноўным на дамарослых гульцах, хакейнымі рэгаліямі, мякка кажучы, не абдзеленымі. Так, у ростэры каляровых «джокераў» з лёгкасцю можна налічыць чатырох чэмпіёнаў свету ўзору 2011 года, а ўжо прызёраў міжнародных форумаў рознага калібру - і таго больш. Юхамаці Алтанен, Ніка Капанен, Ніклас Хагман - гэтыя імёны грымелі не толькі ў Паўночнай Еўропе, але і за акіянам. А такія персанажы, як Осі Вяненен і Ерэ Каралахці, і зусім не маюць патрэбы ў прадстаўленні менскім заўзятарам, паведамляе сайт «Дынама».

Як няцяжка здагадацца, гісторыя бітваў «бела-сініх» з КХЛаўскім неафітам у параўнанні з «паслужным спісам» усякага іншага старажыла нязвыкла кароткая: пакуль яна налічвае ўсяго адну сустрэчу ў рамках гэтага сезона. Затое якую! У вельмі упартай барацьбе «Дынама» на вачах у тысяч гледачоў, якія падтрымлівалі гаспадароў з трыбун «Хартвал-Арэны», літаральна «выгрызла» перамогу ў авертайме ў яўнага фаварыта. Нядрэнная дапамога перад хатняй бітвай, хоць амбіцыйныя «блазны» і будуць прагнуць рэваншу за абражанае самалюбства. Што ж, тым цікавей!

Паядынак супраць «Ёкерыта» традыцыйна пачнецца а 19.00. Не менш традыцыйна «Менск-Арэна» пачне прыём гасцей яшчэ раней - у гэты раз прыхільнікаў вялікага хакея пацешаць ужо ўпадабаныя публікай інтэрактыўныя забавы і аўтограф-сесія гульцоў «Дынама» ў фае, відэаролік з удзелам любімых «зуброў» і выступленне групы падтрымкі Hot Crystals, падрыхтаванае не толькі для мясцовых заўзятараў, але і для гасцей з поўначы.

Акрамя таго, у дзень матчу на «Менск-Арэне» «Дынама» сумесна з ГААЖ «Эгіда» арганізуе збор сродкаў для дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня абароны жывёл, якая адбудзецца ў Менску на наступны дзень, 4 кастрычніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках