5 траўня 2024, Нядзеля, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер «ДНР» прызнаў, што ў Данецку ёсць расейскія вайскоўцы

13
Віцэ-прэм'ер «ДНР» прызнаў, што ў Данецку ёсць расейскія вайскоўцы

Самаабвешчаны віцэ-прэм'ер "ДНР" Андрэй Пургін заявіў, што ў Данецку знаходзяцца расейскія жаўнеры.

Паводле ягоных слоў, расейскія вайскоўцы нібыта сочаць за выкананнем умоў замірэння і дзейнічаюць як перамоўнікі, паведамляе BBC Украіна.

Аднак АБСЕ, на якую ўскладзена такая функцыя, гэтую інфармацыю не пацвердзіла. "Бакі канфлікту не могуць мець стасункі без пасярэднікаў, таму мы просім разглядаць іх (расейскіх вайскоўцаў) у гэтай ролі, яны не задзейнічаныя ў канфлікце чыйго-небудзь бока", - паведаміў Андрэй Пургін.

У МЗС Расеі словы Пургіна ніяк не пракаментавалі. Масква адмаўляе, што ва Украіне прысутнічаюць расейскія вайскоўцы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках