5 траўня 2024, Нядзеля, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер Украіны: Люстрацыя смеццевым бакам - праект ФСБ

15
Віцэ-прэм'ер Украіны: Люстрацыя смеццевым бакам - праект ФСБ

Уладзімір Гройсман назваў «народную люстрацыю» са смеццевымі бакамі спецыяльным праектам ФСБ Расеі.

Такую думку віцэ-прэм'ер Украіны выказаў учора ў Вінніцы, прэзентуючы мясцовым чыноўнікам блок рэформаў дэцэнтралізацыі ўлады і сістэмы самакіравання, піша Gazeta.ua.

«Непрымальна, калі люстрацыя дзейнічае менавіта так. Смеццевыя бакі - гэта спецпраект ФСБ Расеі. Яны паказваюць карцінку для расейскай прапаганды, што ва Украіне ўсё жудасна і катастрафічна дрэнна, - падкрэсліў віцэ-прэм'ер. - Як бы не было цяжка, але працэс люстрацыі трэба прайсці. Прэзідэнт прыняў пастанову падпісаць гэты закон. Ён складаны і досыць дыскусійны, але ачышчэнне ўлады павінна адбыцца. Парадак навядзем, проста на гэта патрэбны час».

Аб смеццевай люстрацыі загаварыў старшыня вёскі Камсамольскае Казяцінскага раёна Анатоль Лапацінскі. Ён расчараваны пазіцыяй віцэ-прэм'ера.

«Ці ён не разумее сітуацыі, ці гэта адбываецца з іх блаславення. Гэта заказныя акцыі. У нашым раёне цягаюць паважаных людзей да смеццевых бакаў. Такое не дапушчальна. Гройсман павінен сказаць, што гэта бязладдзе і за такое караюць, - адзначыў Лапацінскі. - Мы будуем прававую дзяржаву. Калі ёсць парушэнні, то трэба караць паводле закона. На тое маем міліцыю, пракуратуру, суд. Майдан стаяў, каб дамагчыся змен у краіне. А да ўлады прыйшлі людзі, якія цалкам разбалансавалі ўладу, давялі дзяржаву да вайны. Трэба разабрацца, таму што паўстане Луганск і Данецк у нас».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках