5 траўня 2024, Нядзеля, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Манёнак: Расея заплаціла Беларусі за ратыфікацыю Дамовы аб ЕАЭС

5
Таццяна Манёнак: Расея заплаціла Беларусі за ратыфікацыю Дамовы аб ЕАЭС

Саступкі Расеі ў залічэнні ўсіх экспартных пошлін за нафтапрадукты ў бюджэт Беларусі сталі платай за інтэграцыйныя працэсы.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказала эксперт у нафтахімічнай і энэргетычнай галіне Таццяна Манёнак

«Гэта быў кошт пытання ратыфікацыі пагаднення аб стварэнні ЕАЭС. Мабыць, гэта столькі каштавала, колькі запрасіў беларускі бок. Палітычны антураж дапамог развязаць эканамічную праблему», - мяркуе аналітык.

Паводле слоў Манёнак, «бюджэт Беларусі на наступны год ужо вярстаўся з улікам умоў, што Беларусь фактычна не страціць ад расейскага падатковага манеўру. Прынцыповых зменаў для Беларусі не адбудзецца».

Пры гэтым яна выказала сумнеў, што страты беларускага бюджэту ад манеўру склалі б больш за 1 млрд даляраў.

«Трэба меркаваць, што ў гэтым годзе Беларусь пералічыць у расейскі бюджэт крыху больш чым у мінулым (3,385 млрд даляраў). Калі зрабіць арыфметычныя разлікі з улікам раней абяцанай саступкі ў 1,5 млрд даляраў, Беларусь не страціць на гэтым падатковым манеўры. Гэта значыць можна было прымаць бюджэт, можна яго не карэктаваць, паколькі Мінфін ўжо ўпісаў гэтыя 1,5 млрд даляраў у кошт пагашэння замежных запазычанасцяў», - мяркуе эксперт.

Але, на яе думку, «усё роўна трэба ўлічваць, як адаб'ецца на практыцы для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў павышэнне коштаў на расейскую нафту».

«Беларусь атрымае грошы ад нафтапошлінаў, але трэба будзе падтрымаць нафтахімію, перапрацоўку, паколькі, магчыма, будзе не так проста працаваць ва ўмовах больш высокіх коштаў на нафту. Трэба глядзець, што будзе і на ўнутраным рынку аўтамабільнага паліва, паколькі Расея прыняла пастанову аб зніжэнні акцызаў ў 2016 годзе прыкладна ў два разы», - адзначае Манёнак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках