6 траўня 2024, панядзелак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая прычына смерці генерала Фралова

7
Названая прычына смерці генерала Фралова

Паводле высноваў судмедэкспертаў прычына смерці генерала Валерыя Фралова - інфаркт.

Пра гэта паведамілі сваякі палітыка.

Учора ў Менску адбылося развітанне з Валерыем Фраловым, цела якога 10 лістапада ў кватэры знайшоў сын Дзмітрый. Сёння, 12 лістапада, яго пахаваюць у Горадні, дзе спачывае ягоная жонка, піша «Наша Ніва».

Валерый Фралоў нарадзіўся 17 жніўня 1947 г у горадзе Менску. Вучыўся ў школе №5. Маці ўсё жыццё прапрацавала на МАЗе кладаўшчыцай, бацька - франтавік. Працаваў электрыкам, майстрам, начальнікам цэха, галоўным энэргетыкам.

Скончыў Харкаўскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча (1970), інжынер эксплуатацыі аўтамабіляў, трактароў і танкаў, Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў (1977), Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР (1991), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000). Генерал-маёр.

Працаваў зубарэзчыкам Менскага аўтамабільнага завода (1964-1966).

Служыў камандзірам танкавага ўзвода, роты (1970-1974, Беларуская вайсковая акруга), камандзірам батальёна, начальнікам штаба, камандзірам танкавага палка, начальнікам штаба мотастралковай дывізіі (1977-1989, Далёкаўсходняя вайсковая акруга), камандзірам дывізіі (1991-1993, Прыбалтыйская вайсковая акруга ), начальнікам штаба армейскага корпуса Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (1993-1994), камандзірам армейскага корпуса (1994-2000).

17 кастрычніка 1994 быў прызначаны камандзірам 28-га армейскага корпуса.

У 2000-2004 гадах Валерый Фралоў быў дэпутатам «палаты прадстаўнікоў» па Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе №54, сябра камісіі ў нацыянальнай бяспецы. Неаднаразова выступаў з крытыкай палітыкі Лукашэнкі. Разам з калегамі ў дэпутацкай групе «Рэспубліка» Уладзімерам Парфяновічам і Сяргеем Скрабцом абвясцілі 3 чэрвеня 2004 галадоўку. З салідарнасці да іх галадоўкі далучыліся некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў апазіцыйных партый. Патрабаванні ўдзельнікаў акцыі пратэсту былі: унесці змены ў Выбарчы кодэкс, спыніць палітычныя рэпрэсіі і змяніць меру стрымання ў дачыненні да прэзідэнта Міжнароднай грамадскай арганізацыі Беларуская асацыяцыя «Дзелавая ініцыятыва» Міхаіла Марыніча, які ў той час утрымліваўся ў СІЗА КДБ.

Падчас выбараў 2010 года Валерый Фралоў быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках