6 траўня 2024, панядзелак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алкаголь прыносіць карысць 15 адсоткам людзей

17
Алкаголь прыносіць карысць 15 адсоткам людзей

Шведскія навукоўцы падчас новага даследавання ўстанавілі, што алкаголь у невялікіх колькасцях можа прынесці карысць усяго 15% жыхароў планеты.

У навуковых колах даўно вядуцца дыскусіі аб карысці і шкодзе ўмеранага ўжывання алкаголю. Некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што штодзённае ўжыванне келіха віна можа знізіць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў, піша runews24.ru.

З такім меркаваннем згодныя спецыялісты з Універсітэта Гетэборга (Швецыя). Аднак, згодна з вынікамі іх даследавання, алкаголь у невялікіх колькасцях можа прыносіць карысць толькі людзям, якія валодаюць генам CETP TaqIB. Паводле звестак навукоўцаў, гэты ген прысутнічае ў арганізме ўсяго 15% людзей, якія жывуць на нашай планеце.

Прыйшлі да такой высновы даследчыкі падчас вывучэння генатыпу 618 шведаў, якія пакутуюць захворваннямі сэрца, а таксама 3000 здаровых людзей.

У прыватнасці ўстаноўлена, што ген CETP TaqIB вырабляе бялок CETP, які ўплывае на ўзровень «добрага» халестэрыну ЛПВП, які ў сваю чаргу дапамагае выдаліць з крыві ліпіды, абараняючы такім чынам сэрца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках