7 траўня 2024, aўторак, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля межаў Украіны размешчаная баявая авіяцыя РФ

5
Ля межаў Украіны размешчаная баявая авіяцыя РФ

Расея засяроджвае баявую авіяцыю на авіябазе ў Мілерава.

Авіябаза знаходзіцца блізка ад мяжы з Украінай і лініі баявых дзеянняў. Пра гэта гаворыцца ў блогу patria-0-muerte.

«Перакіданне маскіруецца пад правядзенне вучэнняў на палігоне «Ашулук» (Астраханская вобласць, недалёка ад мяжы з Казахстанам), аднак грузы і самалёты чамусьці спыняюцца ў Мілерава. Варта адзначыць, што «ЛТУ з ужываннем АСД» - гэта лётна-тактычныя вучэнні з ужываннем авіяцыйных сродкаў паражэння - гэта значыць баявая стральба з авіапушак, запускі ракет і бомбакіданне. у сваю чаргу, на авіябазе ў Бальшым Савіна стаяць на ўзбраенні самалёты МіГ-29 і МіГ-31 «/i>, - гаворыцца ў блогу.

Мілерава размешчана трохі паўночней ад асноўнага тэатра баявых дзеянняў, насупраць памежнай заставы «Чырвоная Талоўка» Станічна-Луганскага раёна. Такім чынам, перакінутыя самалёты могуць перакрываць паветраную прастору над усёй Луганскай вобласцю, піша «Главред».

Таксама стала вядома, што ў склад грузу, які накіроўваецца ў Мілерава, уваходзяць радыёлакацыйныя станцыі і абсталяванне да іх, што паказвае на падрыхтоўку да стварэння ля самых межаў Луганскай вобласці цэнтра кантролю над паветранай прасторай Украіны.

Нагадаем, што падчас захопаў вайсковых частак сёлета ў траўні, былі знішчаныя ўсе РЛС СПА Украіны, што прыкрывалі ўсход краіны. У выніку кантроль над паветраным рухам з боку Украіны быў згублены, што было на руку баевікам і прывяло да катастрофы з малазійскім «Боінгам». Адначасова наша баявая авіяцыя, не маючы падтрымкі з зямлі, не змагла эфектыўна змагацца з навалаю баевікоў.

Цяпер жа, Расея відавочна наважылася кантраляваць паветраную прастору суседняй краіны, а магчыма і задзейнічаць у баявых дзеяння сваю авіяцыю - ці то пад уласным сцягам, ці то пад эмблемамі «ВПС Наваросіі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках