1 траўня 2024, Серада, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Больш за трэць украінцаў за спыненне перамір'я ў зоне АТА

7
Апытанне: Больш за трэць украінцаў за спыненне перамір'я ў зоне АТА

36% апытаных мяркуюць, што неабходна адмяніць перамір'е і завяршыць АТА да поўнага аднаўлення ўкраінскай улады ва ўсім Данбасе.

Колькасць украінцаў, якія падтрымліваюць адмену перамір'я і завяршэнне АТА павялічылася з кастрычніка на 14% і склала 36%. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Сацыялагічнай групы Рэйтынг, піша liga.net.

Паводле звестак сацыёлагаў, 36% апытаных мяркуюць, што неабходна адмяніць перамір'е і завяршыць АТА да поўнага аднаўлення ўкраінскай улады ва ўсім Данбасе, 21% падтрымліваюць надаванне шырокіх эканамічных і гуманітарных паўнамоцтваў рэгіёну, яшчэ 17% - за надаванне гэтым тэрыторыям самастойнасці, федэратыўнага статусу краю, але пакінуць у складзе Украіны, яшчэ 9% - за аддзяленне гэтых тэрыторый ад Украіны. Не вызначыліся - 17%.

У параўнанні з апытаннем за кастрычнік, вырасла падтрымка адмены перамір'я і завяршэння АТА (з 22 да 36%) і зменшылася колькасць тых, хто не вызначыўся па гэтым пытанні (з 27 да 17%). Больш адмену перамір'я і завяршэння АТА падтрымліваюць на Захадзе, аддзяленне гэтых тэрыторый ад Украіны - у самым Данбасе.

43% рэспандэнтаў станоўча ставяцца да падпісання перамір'я з прадстаўнікамі так званых ДНР і ЛНР, амаль столькі ж (44%) - адмоўна. Не вызначыліся - 13%. У параўнанні з кастрычнікам, зменшылася колькасць прыхільнікаў падпісання перамір'я (з 53 да 43%), адначасова ўзрасла колькасць яго праціўнікаў (з 33 да 44%).

Разам з гэтым, большасць рэспандэнтаў (71%) не падтрымліваюць ідэю аддзялення тэрыторый, якія кантралююць ДНР і ЛНР, ад Украіны адначасова кожны пяты выступае за аддзяленне, кожны дзесяты - не вызначыўся.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках