30 красавiка 2024, aўторак, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Viber прэзентаваў функцыю публічных чатаў

5
Viber прэзентаваў функцыю публічных чатаў

Карыстальнікі змогуць чытаць перапіску папулярных медыя груп і вядомых персон.

Viber прапануе новую паслугу - публічны чат. У Маскве сёння, 21 лістапада, прайшла прэзентацыя Public Chats, паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі».

У Viber ёсць часопіс Maxim, «MTV Россия», інтэрнэт-праекты TJournal і Royal Cheese, сайт для абмеркавання фільмаў Film.Pro, а таксама некаторыя групы з «Вконтакте», напрыклад « Корпорация зла» (19500 падпісантаў). Яны пераносяць свае абмеркаванні са звыклых закрытых чатаў у публічную прастору або публікуюць інфармацыю ў фармаце СМІ.

Карыстальнікі змогуць чытаць і ставіць лайкі. На гэтым іх удзел у дэбатах абмяжоўваецца. Аднак адміністратары чатаў могуць даць магчымасць карыстальнікам удзельнічаць у абмеркаваннях, дадаўшы іх у групу.

Дзякуючы публічнаму чату Viber можна сачыць за такімі вядомымі персонамі як тэлевядучая Ксенія Сабчак і брытанская спявачка Піксі Лот.

Пакуль чаты бясплатныя, але ў будучыні Viber плануе манетызаваць яе і браць грошы з брэндаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках