2 траўня 2024, Чацвер, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Viber дазволіў відэатэлефанаванні

14
Viber дазволіў відэатэлефанаванні

Сёння адбыўся рэліз пятай вэрсіі Viber для платформаў Android і iOS.

Цяпер у папулярным мэсэнджэры зрэалізаваная падтрымка відэатэлефанаванняў праз мабільныя прылады. Са словах распрацоўнікаў, для перадачы і прыймання відэасігналу будзе дастаткова нават слабага інтэрнэт-злучэння, аднак у гэтым выпадку якаснай выявы чакаць не давядзецца, піша onliner.by.

«Не паспеў свет ачомацца ад з'яўлення iPhone 6, як яшчэ адна грандыёзная навіна: сёння выходзіць абнаўленне Viber 5.0!» - паведамляюць распрацоўнікі.

«Функцыя відэасувязі стала даступная як на кампутарах, так і на мабільных прыладах», - заявіў генэральны дырэктар Viber Тальман Марка. Інфармацыі аб тым, ці хутка абнаўленне дабярэцца да платформы Windows Phone, не ўдакладняецца.

У новай вэрсіі праграмы змяніўся інтэрфэйс і, у прыватнасці, сістэма кіравання кантактамі. Карыстальнікі Android і кампутараў убачаць перапрацаваны дызайн.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках