2 траўня 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шорац: Бясплатнага праезду для студэнтаў не будзе

24
Шорац: Бясплатнага праезду для студэнтаў не будзе

Новы старшыня Менгарвыканкама заявіў, што вяртаць студэнтам бясплатны праезд улады не збіраюцца.

25 лістапада старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац сустрэўся са школьнікамі і студэнтамі ў рамках агульнарэспубліканскага праекта ГА БРСМ «Адкрыты дыялог» Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня».

Студэнты спыталі, ці вернуць ім бясплатны праезд, як гэта было ў 2011 годзе, паведамляе «Менск-Навіны».

«Уводзіць бясплатны праезд не будзем, але паглядзім, магчыма, зробім яго ільготным ў нейкай ступені», - заявіў чыноўнік.

Моладзь таксама цікавілася, ці можа дзяржава даць зніжкі на набыццё вучэбнай літаратуры.

«Я агулам праціўнік ільгот, - адказаў Шорац. - Мы Павінны даць людзям магчымасць зарабіць і набыць тое, што ім неабходна. Што тычыцца літаратуры, то тут, я думаю, трэба разглядаць не катэгорыю людзей, а катэгорыю кніг».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках