2 траўня 2024, Чацвер, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-менеджэрам банкаў зрэжуць заробак

11
Топ-менеджэрам банкаў зрэжуць заробак

У Беларусі можа быць зменены максімальны каэфіцыент, які выкарыстоўваецца для вызначэння заробкаў кіраўнікоў камерцыйных банкаў.

Згодна з дзейным заканадаўствам, заробак кіраўніка не можа больш чым у 8 разоў перавышаць узровень сярэдняга заробку ў кампаніі.

«Кіраўнікам банкаў гэты каэфіцыент могуць знізіць», - распавёў сябра праўлення аднаго з беларускіх банкаў БелаПАН.

Топ-менеджэры банкаў са здзіўленнем успрымаюць такую перспектыву.

«Гэта нонсэнс, калі дырэктарам дзяржпрадпрыемстваў пакінуць каэфіцыент 8, а кіраўнікам недзяржаўных банкаў гэты каэфіцыент знізяць», - адзначыў прадстаўнік аднаго з банкаў.

Нагадаем, што Нацбанк ужо абмежаваў суму гадавых бонусаў, якія могуць быць выплачаныя кіраўнікам банкаў.

Пастанова аб абмежаванні даходаў банкіраў была прынятая яшчэ да нарады 11 лістапада з удзелам кіраўніка дзяржавы, на якой было заяўлена пра неабходнасць скарачэння выдаткаў у банкаўскай сферы.

Да цяперашняга часу сфармаваныя механізмы, якія дазваляюць адміністрацыйна кіраваць заробкамі ў банкаўскай сферы, заяўляюць крыніцы ў камерцыйных банках.

«Мы адчуваем, што існуе цэлы набор ускосных прамых мер, якія абмяжоўваюць волевыяўленне акцыянераў банкаў, якія праз назіральны савет вызначаюць палітыку ў пытаннях аплаты працы мэнэджэраў банкаў», - адзначыў топ-менеджэр аднаго з банкаў.

Нагадаем, 11 лістапада Лукашэнка даручыў Нацбанку скараціць свае выдаткі і выдаткі іншых банкаў, у тым ліку за кошт абмежавання заробкаў.

«Каб не было больш размоў наконт таго, што вы там жыруеце разам з банкамі, давайце дамовімся так. Я, да прыкладу, формулу кажу: ваш заробак павінны быць блізкім да заробку прэм'ер-міністра. Усе астатнія павінны быць выбудаваныя, як ва ўрадзе. Хто не хоча працаваць - звальняйцеся адразу. Тое ж самае па расходах усіх банкаў, пачынаючы ад вас і заканчваючы іншымі. Абыдзецеся двума аўтамабілямі ў Нацбанку - значыць, два легкавых аўтамабіля. Сёння гэта нятанна, тым больш такія кошты на бензін», - падкрэсліў Лукашэнка, звяртаючыся да старшыні праўлення Нацбанка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках