2 траўня 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітаец на BMW усталяваў новы рэкорд Гінеса (Відэа)

3

Тое, што аўтамабілі BMW выдатна падыходзяць для дрыфтынгу, ні для каго ўжо не з'яўляецца нечаканасцю.

Аднак кітайскі кіроўца Чжан Шэнжун (Кітайскі Тайбэй), змог усталяваць новы рэкорд Кнігі рэкордаў Гінеса на купэ BMW M4 здзейсніўшы «максімальную колькасць віткоў, зробленых у заносе за адну хвіліну вакол аўтамабіля, які едзе на двух колах».

Усяго ён «накруціў» 10 колаў вакол рухомага на двух колах MINI Cooper пад кіраваннем каскадзёра Хана Юэ, які вядомы тым, што раней усталяваў рэкорд па паралельнай паркоўцы. Ён прыпаркаваў свой MINI Cooper на месца, якое ўсяго на 8 см перавышае даўжыню самага аўтамабіля. Раней гэты рэкорд належаў Аластэру Мофату, які прарабіў той жа трук, але парковачнае месца было даўжэйшае за аўтамабіль на 8,6 см, піша av.by.

Заезд адбываўся падчас чарговага этапу КНР у дрыфце, які прайшоў 14 лістапада ў горадзе Чунцын.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках