2 траўня 2024, Чацвер, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КХЛ забараніла менскім «Дынама» выкарыстоўваць беларускую мову

11
КХЛ забараніла менскім «Дынама» выкарыстоўваць беларускую мову

Беларускі журналіст Вячаслаў Федарэнкаў распавёў, што КХЛ увяла забарону на выкарыстанне беларускай мовы падчас прэс-канферэнцый.

«Яшчэ адна КХЛовская навіна апошняга тыдня са знакам «мінус» - фактычная забарона Масквы на выкарыстанне беларусамі беларускай мовы. Спакваля гэта здарылася яшчэ некалькі гадоў таму, калі ліга пераходзіла на лацінку пры напісанні прозвішчаў на джэрсі гульцоў і засекла ініцыятыву Менска выкарыстоўваць беларускую транскрыпцыю. І вось - новае: на трэці год пачуўшы, што ўступленні на трэнерскіх брыфінгах гучаць на мове Купалы, ліга чагосьці псіханула, вынесла «зубрам» «строгае папярэджанне», паабяцаўшы далей караць расейскім рублём. Не ведаю, як у каго, а ў мяне гэта выклікала абураны «з чаго гэта?!» І таму што сумняваюся: наўрад ці аналагічную прынцыповасць Масква рызыкне выявіць у дачыненні, скажам, Хельсінкі або Заграба. І таму што на секунду прадставіў, як НХЛ, напрыклад, забараняе «Манрэалю» выкарыстоўваць французскую.

Пакуль не ведаю афіцыйнай пазіцыі дынамаўскага кіраўніцтва на гэта, але на ягоным месцы, па меншай меры, паспрабаваў бы пазмагацца. Хоць бы з пачуцця нацыянальнага гонару. Калі перашкаджаюць нейкія пункты рэгламенту (зноў жа дзіўна, што пра іх КХЛ ўзгадала на трэці год), трэба дамагацца яго змянення або агаворак для нерасейскіх клубаў, якія спакойна існуюць у частцы легіянерскую ліміту. Балазе ёсць з кім у гэтай частцы сабраць кааліцыю, ды і самі па сабе мы ў міжнароднай лізе - не свінячы хвосцік. А то так і будзем займацца чыста пісаннем. Хай і на гербавай паперы, але на чужой, на што яе ўладальнік будзе паказваць пры любым зручным выпадку. А яно нам трэба?» - сказаў Федарэнкаў «Прессболу».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках