1 траўня 2024, Серада, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аматара Пуціна з Dozari на радзіме ўважаюць за ашуканца

20
Аматара Пуціна з Dozari на радзіме ўважаюць за ашуканца

Арт-дырэктар Dozari Аляксандр Краітар быў вядомы на радзіме ў Кемерава як махляр.

Маладзён пазычаў грошы ў мясцовых бізнэсоўцаў і не вяртаў. Пра гэта пісала «Комсомольская правда - Кемерава» ў 2008 годзе.

Як паведамляла газета, Аляксандр узяў 41 тысячу расейскіх рублёў у бізнэсоўца Васіля і абяцаў вярнуць грошы праз 4 дні. Краітар патлумачыў, што грошы яму патрэбныя, каб аддаць перадаплату маскоўскім дыджэям, але грошы не вярнуў ні праз 4 дні, ні праз год. Са слоў пацярпелага, 25-гадовы Аляксандр Краітар рэгулярна займаў «прыстойныя сумы ў заможных людзей, каб потым ніколі не вярнуць іх назад».

Аналагічныя абвінавачванні можна знайсці і ў беларускім сегменце інтэрнэту. Нібыта арт-дырэктар Dozari «павінен буйныя сумы грошай артыстам». «На тэлефоны не адказвае, сустрэч пазбягае», - напісаў адзін з блогераў месяц таму.

Нагадаем, на днях Аляксандр Краітар апынуўся ў цэнтры скандалу праз арганізацыю правакацыйных вечарынак Russian night і «Рускім быць модна» у менскім клубе Dozari. На афішы быў намаляваны Пуцін, аўтамат Калашнікава, матрошкі і Крэмль.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках